Украінская гімнастка закрыла вушы і вочы падчас выканання гімна Беларусі на чэмпіянаце Еўропы, паведамляе «Наша Ніва».
Беларуска Кіра Бабкевіч перамагла на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Балгарыі, а ўкраінка Варвара Чубарава атрымала бронзу.
У гонар пераможцы ўключылі гімн Беларусі, але Варвара Чубарава закрыла вушы і вочы падчас «варожага гімна».
Варвара Чубарава закрыла вушы і вочы падчас «варожага гімна»
Аналагічна зрабіла іншая ўкраінская гімнастка падчас выканання гімна Расіі.
У сваю чаргу ўкраінская тэнісістрка Аляксандра Алійнікава звярнулася ў Фэйсбуку да беларускіх добраахвотнікаў.
Перад пачаткам матча другога кола арганізатары «Роланд Гарос» заставілі спартсменку зняць і схаваць нашыўку з сімволікай Палка імя Кастуся Каліноўскага, які ў складзе УСУ ваюе супраць расійскіх агрэсараў.
Украінская спартсменка знайшла спосаб пакінуць важны сімвал пры сабе і запісала спецыяльны відэазварот да абаронцаў. Яна сказала, што з-за фармальных патрабаванняў яе заставілі прыбраць нашыўку, якую ёй падаравалі бацькавы пабрацімы.
Алійнікава распавяла, што яна знайшла адпаведнае месца для гэтага важнага сімвала, які мае для яе вялікую каштоўнасць: «На матчы яна (нашыўка) заўсёды знаходзіцца ў кішэні і яна заўсёды са мной».
яс