Вольгу Такарчук затрымалі 19 траўня 2021 году. У яе двое непаўналетніх дзяцей — 3 і 7 гадоў. Рэжым судзяць яе за ўдзел у мірных пратэстах супраць выбарчых фальсіфікацый ды гвалту.
Лукашысты абвінавачваюць жанчыну ў актыўным удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадкі парадак (арт. 342), паклёпе (арт.188) ды абразе суддзі (арт.391). Блогерку судзяць за ўдзел у Маршах пратэсты 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 году. Таксама Следчым не спадабаўся ролік, які Вольга размясціла на Youtube пра сацыяльнага педагога адной з гімназій у Брэскай вобласці.
Насамрэч гэта помста за актыўную грамадскую пазіцыю, кажуць праваабаронцы, якія прызналі блогеру вязнем сумлення.
юл