Polskie Radio

Польскі прэзідэнт: «Свабодны свет не павінен пагадзіцца з тым, што адбываецца ва Украіне»

Ostatnia aktualizacja: 22.03.2022 14:42
Польшча інтэнсіфікуе высілкі па нарошчванні падтрымкі ды вайсковай дапамогі для Украіны, заклікае Еўропу адмовіцца ад расійскай нафты ды павялічыць сродкі на адбудову Украіны.
Audio
  • Польшча нарошчвае падтрымку для Украіны
Ілюстрацыйны здымакFoto: PAP/Andrzej Lange

НАТО рыхтуецца да правядзення саміту, які будзе прысвечаны расійскай агрэсіі на Украіну. Гэта надзвычайны саміт, таму што яго планавалі на чэрвень бягучага году. Вайна ва Украіне змяніла прыярытэты. Саміт будзе прысвечаны абмеркаванню цяперашняй ваеннай сітуацыі ва Украіне ды ўсіх новых выклікаў, якія з’явіліся перад Альянсам.

Саміт NATO пройдзе ў чацвер у Бруселі. Удзел у ім возьме прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ідзеца пра вельмі сур'ёзныя, доўгатэрміновыя рашэнні на дзесяцігоддзі.  У першую чаргу пра супрацоўніцтва краін Паўночнаатлантычнага альянсу, каб паспрыяць павышэнню бяспекі ва ўсёй Еўропе, асабліва на ўсходнім флангу. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда зазначыў, што свабодны свет не можа змірыцца з тым, што адбываецца ва Украіне. Дзеянні расійскай арміі моцна нагадваюць гітлераўскі тэрор.

- Мае суайчыннікі глядзяць на Марыўпаль ды кажуць  са слязамі на вачах, што гэты горад выглядае як Варшава ў 1944 годзе, калі нацысты зверскі бамбілі жылыя дамы, забіваючы людзей, забіваючы цывільнае насельніцтва без аніякай міласэрнасці. Цяпер таксама паводзіцца расійская армія.

Польскі прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што расійская агрэсія ідзе не так, як планаваў Пуцін, бо думаў, што на працягу некалькіх дзён возьме Украіну. Па ацэнцы расійскага ўварвання, можна з упэўненасцю сказаць, што гэта не толькі палітычная параза, але ў значнай ступені ваенная параза расійскай арміі. «Дзякуючы незвычайнаму гераізму, мужнасці, баявому майстэрству і вопыту абаронцаў Украіны гэтая дзяржава паволі становіцца кашмарам для Расіі», — сказаў польскі лідар ды зазначыў, што вінаватыя не пазбегнуць адказнасці.  

- Спадзяваюся, што ў будучыні кожная адказная асоба за парушэнне ўсіх законаў вайны, абстрэлы жылых мікрараёнаў за забойства цывільнага насельніцтва, тэрор, якія нясе расійская армія адкажуць перад Міжнародным крымінальным судом за  ваенныя злачынствы. Я глыбока перакананы, што свет гэтыя злачынствы пакарае, каб прамовіць да ўсіх жадаючых паўтарыць лідараў.

Прэзідэнт Анджэй Дуда праводзіць кансультацыі з краінамі Цэнтральнай Еўропы перад самітам NATO. За апошнія дні польскі лідар наведаў Балгарыю, Румынію ды Малдову. У самой Варшаве чакаюць на праезд амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна.

 Кіраўнік кабінета польскага прэзідэнта Павал Шрот у праграме 3 Польскага радыё заявіў, што Анджэй Дуда чакае ад візіту Джо Байдэна павелічэння ваенна-палітычнай ды гуманітарнай падтрымкі.

- Дадзены візіт будзе мець шмат розных вымярэнняў. У першую чаргу вайскова-палітычнае. Ідзецца пра ўзмацненне ўсходняга фланга НАТА, а таксама гуманітарнае. Польшчы патрэбна падтрымка ў звязку з вялізарнай колькасцю ўцекачоў, якія апынуліся на нашай тэрыторыі, якіх Польшча ўтрымлівае.    

Прэзідэнт Злучаных Штатаў павінен прыехаць у Польшчу ў пятніцу. Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі абвясціла, што ў суботу Джо Байдэн сустрэнецца ў Варшаве з прэзідэнтам Анджэем Дудам. У чацвер амерыканскі прэзідэнт пагутарыць у Бруселі з саюзнікамі па НАТА, лідарамі Еўрасаюза ды G7. Мэтай сустрэч з'яўляецца абмеркаванне міжнародных намаганняў па адбудове Украіны пасля расійскага ўварвання.

Напярэдадні самітааў NATO і Еўрапейскай рады ў у Бруселі Польшча заклікала краіны ЕС узмацніць санкцыі супраць Расіі. Учора ў Варшаве прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэўся з прэзідэнтам Швейцарыі і прэм'ер-міністрам Нідэрландаў. Абедзве краіны заявілі пра фінансавую падтрымку гуманітарнай дзейнасці ў краінах, куды грамадзяне Украіны ўцякаюць ад расійскай агрэсіі.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі казаў пра неабходнасць правядзення міратворчай місіі ва Украіне.

- Што тычыцца міратворчай місіі мы афіцыйна ўздымем гэтую тэму на бліжэйшай сустрэчы НАТА. Гэтая дыскусія павінна быць, трэба атрымаць згоду ўсіх краін Альянса, каб такая місія пачалася.  

Польшча намаўляе ЕС адмовіцца ад расійскай нафты, распавядае міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.

- Цана на нафту пайшла радыкальна ўгару. Расія, нягледзячы на санкцыі, за гэтыя прадукты атрымоўваюць больш фінансавых сродкаў. Гэтае пытанне выклікае вельмі бурныя дыскусіі. Пытанне энергетычных санкцый вельмі спрэчнае, тут цяжка дасягнуць адзінства. Усе хацелі б, але пакуль цяжка ідзе.

Еўрапейская камісія паведаміла, што рашэнне пакуль не прынята, але праца над 5 пакетам санкцый вядзецца, у якім будзе эмбарга на расійскую нафту. У выпадку прыняцца такіх санкцый, Расія страціць каля 100 мільярда долараў за год. Пакуль эа ЕС пагадзіўся выдзеліць Украіне дадатковыя 500 мільёнаў еўра, у тым ліку на ўзбраенне, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Таксама Еўрасаюз утварае Фонд салідарнасці з Украінай, куды будуць паступаць сродку на адбудову інфраструктуры гэтай дзяржавы пасля ваенных знішчэнняў.

Юры Ліхтаровіч