Polskie Radio

Пачаліся двухдзённыя кансультацыі прэзідэнтаў Польшчы і Літвы

Ostatnia aktualizacja: 25.07.2022 07:15
Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа будуць размаўляць пра сітуацыю ў рэгіёне.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ілюстрацыйны здымакFoto: PAP/Tomasz Wiktor

Сустрэча кіраўнікоў Польшчы і Літвы на паўвыспе Хэль была запланаваная некалькі дзён таму падчас наведвання так званага Сувальскага калідора.

«Мы не будзем разважаць, ці трэба дапамагаць некаторым палітыкам з Усходу захаваць свой твар. Наша супрацоўніцтва вельмі эфектыўнае, матэрыяльнае і канструктыўнае, і я не сумняваюся, што такім яно і застанецца ў будучыні», — заявіў тады прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Канцылярыя прэзідэнта Польшчы паведаміла, што перамовы на Хэлі пройдуць сам-насам. Палітыкі абмяркуюць сітуацыю ва Украіне і Беларусі, энергетычную палітыку Польшчы і Літвы, адносіны ў сферы бяспекі, а таксама цяперашні стан санкцый ЕС супраць Расіі.

У паведамленні гаворыцца, што Польшча і Літва з'яўляюцца аднымі з найбліжэйшых партнёраў у пытаннях рэгіянальнага супрацоўніцтва і бяспекі. Толькі за апошні год прэзідэнты Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа сустракаліся некалькі разоў.

Разам з кіраўнікамі Латвіі і Эстоніі яны таксама былі першымі прэзідэнтамі ў Кіеве. Польшча і Літва таксама супрацоўнічаюць у рамках групы B3 + Польшча, у якую, акрамя нашай краіны, уваходзяць тры краіны Балтыі: Літва, Латвія і Эстонія.

ПР/юл