Міністры культуры краінаў Цэнтральнай Еўропы хочуць заснаваць Міжнародны фонд аховы культурнай спадчыны Украіны пад эгідай ЮНЭСКА. Дэкларацыю з гэтай нагоды падпісалі міністры з Польшчы – праф. Пётр Глінскі, Латвіі – Наурыс Пунтуліс, Украіны – Аляксандр Ткачэнка, Літвы – Сімонас Кайрыс і Эстоніі – Хейдзі Пурга. Міністры таксама заклікалі Еўракамісію і краіны-члены да большай актыўнасці для Украіны, стварыўшы спецыяльны, асобны фонд для аховы ўкраінскай спадчыны.
«Украінская нематэрыяльная спадчына знаходзіцца пад пагрозай з-за расійскага ўварвання. І я ўдзячны нашым сябрам за пастаянную падтрымку. За разуменне таго, што захаванне культурнай спадчыны Украіны мае патрэбу ў падтрымцы ўсіх краін – партнёраў. Толькі разам мы зможам пераадолець ворага і будаваць наша агульнае будучыня», – заявіў міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка.
У сувязі з расійскай узброенай агрэсіяй супраць Украіны пацярпелі ўжо 1520 аб'ектаў культурнай інфраструктуры, з іх амаль трэць (541 абʼект) разбурана, паведамляе Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны. Па дадзеных міністэрства, найбольшыя страты культурная інфраструктура атрымала ў Данецкай, Харкаўскай, Херсонскай, Кіеўскай, Мікалаеўскай, Луганскай і Запарожскай абласцях. Так, у агульнай складанасці пацярпелі: клубныя ўстановы – 727; бібліятэкі – 571; музеі і галерэі – 82; тэатры і філармоніі – 25; установы мастацкай адукацыі – 115.
Напрыклад, 6 ліпеня Расія нанесла ўдар ракетамі «Калібр» па гістарычным арэале – буфернай зоне абʼекта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Львоў – ансамбль гістарычнага цэнтра». У выніку былі разбураныя будынкі, загінулі людзі.
«У інтарэсах Польшчы падтрымаць Украіну ў гэтай вайне, таксама абараніць сваю культуру, таму што гэта галоўны шчыт, які абараняе ўкраінскую дзяржаву ад Пуціна, ад расійскай агрэсіі», – адзначыў праф. Пётр Глінскі. Ён дадаў, што з пункту гледжання Польшчы поспехам зʼяўляецца тое, што «ў дэкларацыі ёсць канкрэтныя палажэнні адносна двух міжнародных фондаў».
«Мы не адмаўляемся ад гэтай дапамогі, не пазбягаем яе, мы ўсведамляем, што яна неабходная, што гэта таксама ў нашых інтарэсах, але мы павінны прымусіць міжнародную грамадскасць, краіны свету падтрымаць Украіну, таму што гэта важная для Украіны ў цэлым будучыня цывілізацыі», – працягнуў кіраўнік Мінкульта Польшчы.
Адзін з пунктаў дэкларацыі, падпісанай у нядзелю, датычыць заснавання міжнароднага фонду пад эгідай ЮНЕСКА – фонду, які павінен, напрыклад, атрымліваць унёскі з такіх краін, як Японія, ці іншых багатых краін, якія жадаюць падтрымліваць украінскую культуру, патлумачыў Глінскі.
Другое палажэнне датычыцца закліку да Еўракамісіі стварыць асобны спецыяльны фонд падтрымкі ўкраінскай культуры, дадаў ён. «Таму што такога фонду, прысвечанага ўкраінскай культуры, у Еўрасаюзе пакуль няма, і гэта ганьба, – сказаў міністр. – Пасля 500 дзён вайны Еўракамсіія пакуль нічога не зрабіла з гэтай нагоды».
Польшча падтрымлівае ўкраінскую культурную спадчыну і да гэтага часу 111 украінскіх устаноў культуры атрымалі дапамогу ад польскага боку. «Але цяпер момант (...), калі мы павінны засяродзіцца на тым, каб прымусіць іншых партнёраў прыняць удзел у гэтай дапамозе, Польшча не можа ўзяць на сябе ўвесь цяжар», – дадаў Гліньскі. «Як я ўжо казаў, мы не пазбягаем гэтай дапамогі, увесь свет ведае, што мы зрабілі для Украіны, але цяпер момант, калі мы павінны гэта ясна заявіць, і тут мы гаворым у адзін голас з краінамі Балтыі, з Украінай, што неабходная больш шырокая міжнародная падтрымка Украіны ў выглядзе хаця б гэтых двух фондаў», – рэзюмаваў міністр Пётр Глінскі.
IAR / РАР/ вх