Беларуская Служба

Палякі знялі фільм пра афіцэра, якія аддаў жыццё за радзіму – яго маёнтак знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі (ФОТА)

30.08.2023 19:03
У 1920-я гады сям’і афіцэра пасялілася ў маёнтку Суркучы, што ў некалькіх кіламетрах ад Ліды.
Аўдыё
Portret rotmistrza Witolda Pileckiego
Portret rotmistrza Witolda Pileckiego PAP/Alamy

1 верасня, у 84 гадавіну нападзення Германіі на Польшчу, якое стала пачаткам Другой сусветнай вайны, адбудзецца прэм’ера фільму «Рапарт Пілецкага». У ім расказваецца гісторыя героя, польскага афіцэра Вітальда Пілецкага, які аддаў сваё жыццё за радзіму. Яго жыццё было таксама звязана з Беларуссю.

Біяграфія Вітальда Пілецкага – ідэальны матэрыял для экранізацыі. Ён нарадзіўся ў 1901 годзе ў горадзе Алонец ў расійскай Карэліі ў польскай сям’і. Перад Першай сусветнай вайной пераехаў з бацькамі ў Вільню, дзе ўступіў у шэрагі падпольнага польскага скаўцкага руху, які неаднаразова трапляў у поле зроку царскіх улад. Пазней Вітальд Пілецкі ўступіў у Войска Польскае, ваяваў у польска-савецкай вайне, удзельнічаў у Варшаўскай бітве 1920 года. Звольніўся са службы ў званні падпаручніка кавалерыі.

Warszawa. Premiera filmu "Raport Pileckiego" w reż. Krzysztofa Łukaszewicza Warszawa. Premiera filmu "Raport Pileckiego" w reż. Krzysztofa Łukaszewicza

Дарэчы, Пілецкі быў звязаны з Беларуссю, бо ў 1920-я гады сям’і афіцэра пасялілася ў маёнтку Суркучы каля вёскі Крупава, што ў некалькіх кіламетрах ад Ліды. У 1931 годзе жаніўся з Марыяй Астроўскай. Шлюб адбыўся на радзіме Марыі, у гарадку Остраў- Мазавецкі, што ў 100 км на ўсход ад Варшавы. Цяпер тут працуе музей Пілецкага. Маладая сям’я пасялілася ў Суркучах. Там нарадзіліся яго дзеці – сын Анджэй (1932 год) і Зофія (1933 год).

Маёнтак Вітальда Пілецкага ў вёсцы Суркачы. 1920-1930 гады. Грамадскі набытак Маёнтак Вітальда Пілецкага ў вёсцы Суркачы. 1920-1930 гады. Грамадскі набытак

Марыя і Вітальд пазнаёміліся менавіта на тэрыторыі сённяшняй Беларусі, бо яго будучая жонка ў 1925 годзе паехала настаўнічаць у Навагрудзкае ваяводства тагачаснай Польшчы. Спачатку працавала ў вёсцы Беняконі, а пазней яе перавялі ў сямікласную школу ў Крупава, дзе і сустрэла свайго будучага мужа.

Калі пачалася вайна, Марыя з дзецьмі паехала ў Остраў-Мазавецку да сваёй маці, а Вітальд пачаў актыўна дзейнічаць у антынямецкім падпольным руху.

У 1940 годзе ён па загаду Арміі Краёвай добраахвотна трапіў у аблаву ў Варшаве, каб потым быць адпраўленым у канцлагер Аўшвіц з мэтай арганізацыі падпольнай групы. Іншай мэтай быў збор доказаў злачынстваў гітлераўцаў. 

. .

Пасля ўцёкаў з канцлагеру Пілецкі ўдзельнічаў у Варшаўскім паўстанні.

У 1941 годзе яму прысвоены чын паручніка, у 1945-м – ротмістра.

Пасля заканчэння вайны далучыўся да антыкамуністычнай апазіцыі. За сваю дзейнасць быў арыштаваны. У турме яго катавалі, у выніку прысудзілі да смяротнага пакарання. Забіты сталіністамі стрэлам у патыліцу 25 мая 1948 года. Да сённяшняга дня невядома, дзе пахаванае яго цела.

Рэжысёрам фільму «Рапарт Пілецкага» з’яўляецца Кшыштаф Лукашэвіч. Дарэчы, ён з’яўляецца рэжысёрам мастацкага фільму «Жыве Беларусь!», знятым у 2012 годзе, у якім апавядаецца пра жыццё ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі.

На перадпрэм’ерным паказе фільму Лукашэвіч назваў Пілецкага «адным з найбольш адважных палякаў у гісторыі». Ён зазначыў, што ў кінакарціне стараўся паказаць Пілецкага не толькі як героя, але і як звычайнага чалавека, які меў людскія недахопы.

Акцёры, якія выканалі ролі ў фільме, у адзін голас казалі пра эмоцыі, што іх суправаджалі на здымачнай пляцоўцы. Гаворыць Караль Урублеўскі, які выканаў ролю сталінскага пракурора Юзэфа Ружаньскага.

    - Для мяне праца на плане была цудоўным мастацкім вопытам, у тым ліку праца з Кшыштафам Лукашэвічам. Ігра ў фільме стала вялікім эмацыйным выклікам, а сама кінакарціны проста перапоўненая эмоцыямі – яны мяне суправаджаюць і цяпер.

Ролю Марыі Пілецкай, жонкі ротмістра, выканала акцёрка Паўліна Хапко.

    - Падчас працы на плане для мяне найбольш складана было перадаць эмоцыі Марыі Пілецкай. Жанчына перажыла экстрэмальна цяжкія моманты, іх нават цяжка сабе ўявіць. Я не была ў стане іх ахапіць розумам, і зразумела, што розум трэба проста выключыць ды думаць выключна эмоцыямі, каб зразумець постаць, якую я іграла.

Пасля прэм’еры «Рапарт Пілецкага» трапіць у шырокі пракат у Польшчы. Фільм таксама будзе паказаны сёлета ў галоўнай частцы на Фестывалю польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні – найбольш прэстыжным кінафоруме ў Польшчы, гісторыя якога сягае 1974 года.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл