Падчас мінулых выходных прайшла чарговая частка Фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Пасля грузінскага Батумі і польскай сталіцы, Варшавы, на гэты раз фестываль наведаў Вільню, дзе адбыліся шэраг дыскусіяў, прэзентацыяў новых, выдадзеных паза межамі Беларусі кніг і кніжны кірмаш, у якім, так як і ў Варшаве, удзельнічаў, між іншым, Ігар Іваноў з лонданскага выдавецтва «Скарына».
слухайце аўдыё