Беларуская Служба

Немцы прыязджаюць запраўляцца на польскія АЗС

04.01.2022 16:21
Розніца ў коштах паліва на польскіх і нямецкіх станцыях складае каля 58 еўрацэнтаў.
Аўдыё
  • Немцы прыязджаюць запраўляцца на польскія АЗС; Шахцёры праводзяць пратэстацыйную акцыю; Урад падказвае, як выкруціцца ад вялікага павышэння коштаў на газ.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Розніца ў коштах паліва на польскіх і нямецкіх станцыях складае каля 58 еўрацэнтаў, гэта больш за 2,6 злотых за літр. Немцы з памежнай зоны масава прыязджаюць запраўляцца ў Польшчу. 

- Знаёмыя, з якімі мы бачыліся на Новы год, запраўляліся па польскім баку мяжы. Яны распавялі, што ўжо тады выстройваліся чэргі нямецкіх аўтамабіляў, якія прыязджалі заліць поўны бак. Такім чынам можна зэканоміць 30 еўра (140 зл). Паездка за палівам у Польшчу акупаецца таксама тым, хто жыве 50-60 км ад польскай мяжы, - распавёў карэспандэнт польскага Тэлебачання ў Берліне Цэзары Гмыз. 

Рост цэн паліва ў Польшчы прыпыніў антыінфляцыйны шчыт польскага ўрада, які перад каталіцкімі Калядамі знізіў акцыз на паліва.

Законам прадугледжана, што льготныя стаўкі будуць дзейнічаць да 31 мая 2022 года.

Па дадзеных партала autocentrum.pl, сёння сярэдні кошт паліва ў Польшчы – Е95 – 5.71 (1.25 еўра), пры чым найдаражэй у Любускім ваяводстве, якое мяжуе з Нямеччынай – 5.84 (1.27 еўра), а найтанней у Варміньска-мазурскім ваяводстве на мяжы з Калінінградскай вобласцю – 5.65 (1.24 еўра).

яс

Эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі» слухайце ў далучаным файле

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі