Паводле газета «Rzeczpospolita», польскі рынак музычнага запісу ў 2025 годзе вырас на 14,2% і дасягнуў амаль 971 млн злотых (каля 233 млн еўра). Гэта дазволіла Польшчы заняць 16-е месца ў сусветным рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі фанаграфічнай індустрыі. Рост галіны ўжо некалькі гадоў запар застаецца стабільным і значна апярэджвае глабальныя тэмпы.
Асноўным драйверам развіцця стаў стрымінг. Даходы ад лічбавых продажаў склалі 805,1 млн злотых (каля 193 млн еўра), што адпавядае 83% усяго рынку. З іх каля 802,6 млн злотых (прыкладна 192,6 млн еўра) прыпадае менавіта на стрымінг, у тым ліку 526 млн злотых (каля 126,2 млн еўра) — на платныя падпіскі. Такім чынам, больш за 4 з кожных 5 злотых, выдаткаваных на музыку, прыходзіцца на анлайн-праслухоўванне.
Продажы фізічных носьбітаў засталіся стабільнымі — 165,6 млн злотых (каля 39,7 млн еўра), або 17% рынку. Пры гэтым расце папулярнасць вінілавых кружэлак, якія прынеслі 72,1 млн злотых (каля 17,3 млн еўра) прыбытку, у той час як прыбытак ад продажу CD-дыскаў зніжаецца і склаў 91,6 млн злотых (каля 22 млн еўра).
Таксама адзначаецца рост цікавасці да польскай музыкі, асабліва ў фізічных продажах і радыёэфіры.
эж