Беларуская Служба

Нідэрланды: Прафсаюзы заклікаюць іншаземцаў змагацца за свае правы ў судзе

21.04.2026 13:55
Яны спасылаюцца на справу Паўла Рудзкага, які сем гадоў працаваў у сетцы супермаркетаў па часовым кантракце. 
СупермаркетAutorstwa Maurits90 - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=30694949

Нідэрландскія прафсаюзы звяртаюцца да палякаў, якія працуюць у Нідэрландах па часовых кантрактах, з заклікам адстойваць свае правы ў судзе супраць сваіх працадаўцаў. Яны спасылаюцца на справу Паўла Рудзкага, які сем гадоў працаваў у сетцы супермаркетаў па часовым кантракце. Суд у Гаазе прызнаў дзеянні кампаніі неадпаведнымі правілам Еўрапейскага Саюза.

Сетка супермаркетаў Albert Hijme павінна падпісаць з Паўлам Рудзкім дамову на поўную стаўку, выплаціць яму недаплачаную частку па заработнай плаце і кампенсаваць яму пяцігадовую затрымку — да ўзроўню заробкаў штатных супрацоўнікаў.

Прафсаюзы падтрымалі Рудзкага ў яго барацьбе супраць супермаркета. Пасля перамогі яны заклікаюць іншых да дзеянняў.

— Не здавайцеся. Самае галоўнае — далучыцца да прафсаюза. Працуючы з намі, як Павел, вы можаце шмат чаго дасягнуць. Рашэнне суда паказвае, што ў супрацоўнікаў ёсць правы, і мы дапамагаем імі карыстацца, — сказаў Польскаму радыё Левін Зульке ван Хульзен.

Ён дадаў, што прафсаюзы пачнуць перамовы з сеткай, дзе працуе польскі супрацоўнік.

— А як наконт іншых супрацоўнікаў у сітуацыі Паўла? Ёсць цэлы спіс палякаў і іншых замежнікаў, якія чакаюць пастаяннай дамовы. У нас ёсць доўгатэрміновыя планы на гэты конт.

У Нідэрландах сотні тысяч палякаў і іншых замежнікаў гадамі працуюць па часовых кантрактах. Суд пастанавіў, што праз тры гады гэтая форма занятасці павінна быць пераўтворана ў дамову аб працы на штаце.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі