Лідарка «Агульнанацыяльнага страйку жанчын» – няўрадавы фонд, які з другой паловы кастрычніка арганізуе ў Польшчы буйныя пратэсты ў разгорнутым інтэрв’ю для газеты Rzeczpospolita расказала пра тагачасныя вынікі пратэстаў і магчымасці развіцця падзей у краіне. Нагадаем, што масавыя пратэсты ў Польшчы распачаліся пасля пастановы Канстытуцыйнага суда, паводле якой аборты ў выпадку паталогіі развіцця плода, будуць незаконнымі.. З 22 кастрычніка акцыі прайшлі ў 150 польскіх гарадах, яны сталі самым буйным пратэстам палякаў пасля падзення камуністычнага рэжыму.
Марта Лемпарт адзначыла, што яна назірае вялікі крызіс у асяроддзі кіруючай партыі і чакае таго, што ўрадавая Кааліцыя правых сілаў не здолее ўтрымаць уладу да канца свайго тэрміну – гэта значыць да 2023 года. Адначасова Лемпарт заяўляе, што не плануе ісці ў палітыку, бо польская палітычная сістэма састарэлая і не спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці. Зусім іншая сітуацыя з няўрадавымі арганізацыямі і фондамі, як Агульнанацыянальны страйк жанчын. Як паказалі пратэсты, якіяа палыхалі ў Польшчы з кастрычніка, людзі больш схільныя выходзіць на вуліцы разам з «непалітыкамі» чым з прадстаўнікамі той ці іншай партыі. З гэтай прычыны актывістка Лемпарт не мае намераў засноўваць партыі на аснове пратэстнага руху – імкнецца паказаць палітыкам, што яны павінны прыслухоўвацца да волі народу, 70% якога падтрымлівае «Страйк жанчын».
«Роля цёткі рэвалюцыі для мяне цудоўная» – кажа Лемпарт. Паводле лідаркі пратэстаў, польская палітычная сцэна не змянілася з 90-х гадоў. Людзі, якія ўваходзяць у партыйныя структуры, намагаюцца быць лаяльным кіраўніку сваёй групы, а не прыслухоўвацца да людзей, якія іх абіраюць. Абурэнне палякаў такім становішча прывяло да выбуха, запальнікам стала рашэнне Канстытуцыйнага суда. Наш рух павінен прывесці да зменаў на палітычнай сцэне – мяркуе Марта Лемпарт, інтэрв'ю з ёй надрукавала газета Rzeczpospolita.
Rzeczpospolita/аев