«Некаму, хто як я з Беларуссю Аляксандра Лукашэнкі сутыкнуўся, прыязджаючы з Расіі, лягчэй зразумець феномен доўгага поспеху «апошняга дыктатара Еўропы», – піша аўтар. Калі ён вясной 2004 году ўпершыню апынуўся ў Мінску, то параўноўваў рэчаіснасць з пабачаным за ўсходняй беларускай мяжой, «у нішчанскіх рэштках расійскіх калгасных вёсак». Там стандарт упаў не да ХІХ-вечнага, але нават да сярэднявечнага ўзроўню. На Паволж’і, у Сібіры, на Урале расійскія вёскі на пераломе стагоддзяў маліліся на Лукашэнку. Калі б ён тады пайшоў на прэзідэнцкія выбары ў Расіі, то ён перамог бы кожнага. Уладзіміра Пуціна таксама.
У Беларусі прыклад Расіі быў эфектыўным для прапаганды Лукашэнкі. З вуснаў у вусны перадаваліся аповеды пра бандыцкія войны на вуліцах расійскіх гарадоў, сквапных алігархаў, не сустраканую ў гісторыі карупцыю. Беларусаў няцяжка было пераканаць, што абараніць іх можа толькі цвёрдая рука, якой валодае Лукашэнка.
Паводле аўтара, яшчэ гады таму Лукашэнка свой апарат рэпрэсій фармаваў вельмі хітра. Садызм выкарыстоўваў хірургічна, кропкава. Да часу. Спачатку гэты была вясна 2006 году. А пасля сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў насілле, якое Лукашэнка выкарыстоўвае да сваіх апанентаў, з’яўляецца бязмерным, а жорсткасць – сляпая. Але гэта не абазначае змены яго логікі. Лукашэнка ведае, што пагроза, перад якой ён апынуўся, таксама з’яўляецца максімальнай, для яго – смяротнай. Дыктатар разумее, што ён голы, – піша Вацлаў Радзівіновіч.
ав