X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Міністры абароны Польшчы і краін Прыбалтыкі абмеркавалі міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю

14.09.2021 11:22
Сустрэча прайшла ў Латвіі.
   , ,         ()
Міністры нацыянальнай абароны Польшчы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі наведваюць кантынгент НАТА ў Адажы (Латвія) фота: PAP/EPA/VALDA KALNINA

Кожны дзень сотні мігрантаў спрабуюць нелегальна перайсці польска-беларускую мяжу з боку Беларусі. Абсалютная большасць гэтых людзей не трапляюць у Польшчу, а пазней далей – у Заходнюю Еўропу, бо менавіта Заходняя Еўропа з’яўляецца мэтай нелегальных мігрантаў, якія прыязджаюць у Беларусь з Афганістану, Іраку, Сірыі ды іншых краін, а пазней, зачастую пад эскортам беларускіх памежных службаў, накіроўваюцца на заходнюю мяжу. Мігрантаў затрымліваюць польскія памежнікі.

Польшча ў паскораным тэмпе будуе агароджу на мяжы, туды ў падмогу пагранічнікам былі адпраўленыя 2 тыс салдат. Збудавана ўжо 60 кіламетраў агароджы вышынёй у 2,5 метра, 130 км абаронных засекаў з калючага дроту, цяпер кладуць спецыяльную сетку, якая ахоўвае жывёлу ад калючага дроту і раненняў.

Міграцыйны крызіс на мяжы – гэта праблема не толькі Польшчы, але таксама іншых суседзяў Беларусі, якія з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюзу – Літвы і Латвіі, хаця гэтай апошняй у меншай ступені з увагі на карацейшы адрэзак супольнай мяжы. Надоечы міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) знаходзіўся з афіцыйным візітам у Латвіі, дзе, разам з міністрамі абароны краін Прыбалтыкі назіраў за вучэннямі «Silver Arrow». Блашчак наведаў таксама Польскі ваенны кантынгент у ваеннай базе Адажы. Польскія салдаты ўдзельнічаюць у Шматнацыянальнай баявой групе пад камандаваннем канадцаў.

Па словах міністра нацыянальнай абароны, як Польшча, так і краіны Прыбалтыкі могуць асцерагацца перш за ўсё агрэсіўнай палітыкі Расіі.

- Мы паслядоўна ўмацоўваем інтэраперацыйнасць, блізка супрацоўнічаем паміж сабою. Асабліва гэта важна цяпер, калі адбываюцца беларуска-расійскія ваенныя вучэнні «Захад». Гэта шырокамаштабныя манеўры, зладжаныя Расіяй. Паралельна з вучэннямі назіраецца спроба з беларускага боку выклікаць сур’ёзны міграцыйны крызіс на мяжы.

Міністр заявіў, што Польшча выступае рашуча супраць такіх дзеянняў, якія цяпер праводзяць беларускія ўлады, якія штучна ствараюць міграцыйны крызіс на мяжы. Ён таксама згадаў пра пагрозы, звязаныя з дэзынфармацыяй. Блашчак адзначае, што прасцей змагацца з такімі недружалюбнымі крокамі разам, у супрацы з краінамі Прыбалтыкі.

- Мы разам павінны адказаць на гэтыя пагрозы. Мы прымаем адпаведныя крокі, стараемся быць салідарнымі ў адносінах да суседніх сяброўскіх краін. У Польшчы дзве тысячы салдат былі адпраўленыя на мяжу, каб яны аказалі дапамогу пагранічнікам. Мы будуем агароджу на мяжы з Беларусяй. Гэта асабліва важна, каб зменшыць рызыку правакацый падчас вучэнняў «Захад» і каб не дапусціць міграцыйнага крызісу.

У Польшчы дзеянні беларускіх уладаў, якія імкнуцца дэстабілізаваць сітуацыю за сваёй заходняй мяжой пры дапамозе нелегальных мігрантаў, называюць гібрыднымі атакамі. Міністр Марыюш Блашчак адзначыў, што як Польшча, так і Літва ды Латвія адчулі на ўласным вопыце адну і тую ж разнавіднасць гібрыднага нападзення. Марыюш Блашчак нагадаў, што ў 2015 годзе ў Еўропе назіраўся міграцыйны крызіс у сувязі з тым, што сюды масава хлынулі мігранты з поўдня, а цяпер Беларусь спрабуе стварыць такі шлях для нелегальных мігрантаў.

- Неабходна адказваць на гэтую разнавіднасць агрэсіі, а таксама на кібератакі, якія таксама з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай. Мы выдатна ведаем пра такія пагрозы, паколькі ўсе нашы дзяржавы – Літва, Латвія, Эстонія, а таксама Польшча – былі цэллю такіх атак. Так што мы абменьваемся інфармацыяй, абменьваемся вопытам, ладзім блізкую супрацу.

Польшча разлічвае на тое, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы нармалізуецца пасля заканчэння расійска-беларускай ваенных вучэнняў «Захад-2021»

- Мы разлічваем на тое, што цвёрдая пазіцыя Польшча, а таксама Літвы ды Латвіі прымусіць рэжым Лукашэнкі адмовіцца ад спробы выклікаць міграцыйны крызіс. Важная таксама пазіцыя Еўрапейскага Саюзу. Мы можам сказаць, што стаўленне да гэтай праблемы з боку ўраду партыі «Права і справядлівасць», якое не змянілася з восені 2015 году, цяпер стала пазіцыяй таксама ЕС.

Раней міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак удзельнічаў у перамовах міністраў абароны, а таксама міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі ў сталіцы Латвіі Рызе.

ПР/нг