Прэзідэнт Макрон разлічвае, што праз 18 месяцаў ён зноў будзе змагацца ў другім туры выбараў з лідаркай «Народнага фронту» Марын Ле Пэн. Таму ён ужо цяпер хоча абясшкодзіць козыры сваёй суперніцы і апанаваць частку яе электарату, пішуць на старонках польскага штодзённіка Rzeczpospolita.
Паводле Французскага інстытуту грамадскага меркавання (IFOP), у Эмануэля Макрона пакуль няма сур'ёзных канкурэнтаў на левым флангу: магчымая кандыдатка сацыялістаў і мэр Парыжа Ан Ідальга можа разлічваць на 13% падтрымкі, як і левы радыкал Жан-Люк Меленшон.
Ле Пэн і Макрон, якіх гатовыя падрымаць 25% выбарцаў знаходзяцца ў іншай лізе. А пра тое, хто пераможа, напэўна вырашаць галасы прыхільнікаў кансерватыўных рэспубліканцаў, якія да гэтага часу не вызначыліся, хто ў траўні 2022 года будзе прадстаўляць іх партыю.
Паварот Макрона направа таксама зʼяўляецца вынікам эканамічнага калапсу і росту беспрацоўя з-за пандэміі, у французскім грамадстве расце нявызначанасць. Прэзідэнт ва ўрадзе зрабіў стаўку на моцных правых палітыкаў такіх як кіраўнік МУС або Міністр адукацыі. Елісейскі Палац прыпыніў таксама распачатую яшчэ Франсуа Аландам працэс урэгулявання нязручных гістарычных пытанняў. Прэмʼер-міністр Жан
Кастэкс папярэдзіў, што Францыя не мае намеру прасіць прабачэння за наступствы французскай каланізацыя Афрыкі.
Аднак змяненне палітыкі прымае перш за ўсё форму ўзмацнення кантролю над ісламам, які вызнаюць 5,7 млн жыхароў краіны. Праект іншага закона аб супрацьдзеянні «ісламскаму сепаратызму» прадугледжвае, у прыватнасці, асобных гадзін у басейне для жанчын і мужчын, выдачы лекарамі сертыфікатаў дзявочай цноты, атрымання адукацыі на даму.
Закон, прапанаваны Макронам, таксама прадугледжвае пастаноўку мусульманскіх арганізацыяў пад кантроль дзяржавы. МУС Францыі абвясціла аб праверцы 76 мячэцяў, якія лічацца радыкальнымі, ім пагражае закрыццё. Агулам у францыі дзейнічае больш з 2,6 тысяч месцаў мусульманскага культу.
У Францыі, дзе з 2015 года больш за 250 чалавек загінулі ад рук ісламістаў, такія заканадаўчыя ініцыятывы карыстаюцца адабрэннем 60% грамадзянаў. Пра разварот Эмануэля Макрона направа пісалі на старонках польскай газеты Rzeczpospolita.
эж