Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сабрала шматтысячны мітынг у Гродна

01.08.2020 14:11
1 жніўня мітынг Святланы Ціханоўскай у Гродна сабраў больш за 10 тысяч чалавек. 
  .   , 1  2020 .
Агітацыйны пікет С. Ціханоўскай у Гродна, 1 жніўня 2020 г.Фота: Нехта

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская разам з Аб'яднаным штабам Віктара Бабарыкі і Валерыя Цаплкалы ў суботу, 1 жніўня здзяйсняе перадвыбарчую паездку па гарадах Заходняй Беларусі. Учора, 31 ліпеня Святлана Ціханоўская пабывала ў Смаргоні, Маладзечне і Лідзе, дзе таксама адбыліся шматтысячныя мітынгі. Беларусы масава выказваюць падтрымку Ціханоўскай, патрабуюць ад уладаў правядзення сумленных выбараў і вызвалення палітвязняў.

1 жніўня мітынг Святланы Ціханоўскай у Гродна сабраў больш за 10 тысяч чалавек. 

Выступаючы ў Гродна, Святлана Ціханоўская пачала сваю прамову па-беларуску і прызналася: «Мне вельмі падабаецца Гродна. Гэта горад каралёў».

Таксама 1 жніўня перадвыбарчыя пікеты з асабістым удзелам кандыдаткі праходзяць у Ваўкавыску і Слоніме. У Мазыры, няглядзячы на іншы фармат агітацыйнага пікету ў падтрымку Святланы Ціханоўскай, таксама сабралося некалькі соцень палешукоў.

nn.by/belsat/tut.by/эж