Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі ўнесеныя за апошні год змены ў законы Беларусі па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, аб экстрэмізме, аб сілавых ведамствах, аб масавых мерапрыемствах і СМІ з пункту гледжання іх уплыву на сітуацыю з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі.
«Можна канстатаваць, што ўлады Беларусі дапускаюць масавыя і сістэмныя парушэнні правоў чалавека, а прававая сістэма не ў сілах забяспечыць належную прававую абарону парушаных правоў і цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі і пераслед іншадумцаў», - гаворыцца ў падсумаванні.
юл