Беларуская Служба

У ліпені спыніўся рост ВУП Беларусі

18.08.2021 08:34
Апроч таго ў ліпені зафіксаваны новы максімум па абавязацельствах беларускіх буйных і сярэдніх прадпрыемстваў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneGlow Images/East News

Прырост ВУП са студзеня па ліпень у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года склаў 3,3%, паведаміў Белстат. Такія ж лічбы былі і ў чэрвені. Гэта значыць, па сутнасці, за ліпень беларускі ВУП не дадаў нічога.

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прагназавалі запаволенне ВУП Беларусі ў другім паўгоддзі.

Апроч таго ў ліпені зафіксаваны новы максімум па абавязацельствах буйных і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі. Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго адзін месяц.

На 1 ліпеня 2021 года сумарныя даўгі буйных і сярэдніх кампаній РБ дасягнулі 162,6 мільярдаў беларускіх рублёў.

Гэта новы гістарычны максімум. Папярэдняе рэкордная значэнне назіралася 1 чэрвеня. Такім чынам, стары рэкорд быў пратрымаўся толькі месяц.

З пачатку 2021 года сумарныя абавязацельствы прадпрыемстваў-флагманаў выраслі на 2,7%. У пераліку на грошы рост запазычанасці склаў 4,213 мільярды рублёў.

Рост запазычанасці часткова тлумачыцца высокай доляй валютных абавязацельстваў сярод крэдытаў і пазык прадпрыемстваў. Калі беларускі рубель моцна дэвальвуецца, то значна павялічваецца і аб'ём даўгоў.

юл