Беларуская бягуння Крысціна Ціманоўская заявіла, што плануе змяніць спартыўнае грамадзянства на польскае. Гэта дасць ёй магчымасць удзельнічаць у міжнародных спартыўных мерапрыемствах, сказала дзяўчына ў інтэрв'ю РБК.
Паводле яе слоў, яна не планавала мяняць грамадзянства, але да гэтага яе прымусіла складаная сітуацыя, у якой яна апынулася.
Крысціна Ціманоўская таксама зазначыла, што Беларусь застаецца яе домам, і што яна мае намер «вяртацца туды зноў і зноў», але прыехаць на радзіму яна гатовая толькі тады, калі будзе ўпэўненая ў сваёй бяспецы.
вс