Беларуская Служба

Любоў да «чырвона-зялёнай» сімволікі аплацяць з бюджэту

20.08.2021 11:21
У Лепельскім раёне абвясцілі пра закуп дзяржаўнай сімволікі.
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна абвясціў пра закуп дзяржаўнай сімволікі на 3500 рублёў. Для патрэб сельскіх саветаў раёна закупляюцца выявы герба новага ўзору, сцягі, а таксама сімволіка на кардоне.

Гэта не першы выпадак закупу дзяржсімволікі ў Віцебскай вобласці. Так, у Лёзненскім раёне мясцовы лясгас патраціў на куплю дзяржсімволікі 2500 рублёў. Пры гэтым, паводле дадзеных Белстата, у Віцебскай вобласці захоўваюцца адны з самых нізкіх заробкаў у краіне.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск