Прадпрымальнік заявіў пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву BNS.
“Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, ні для каго не сакрэт. У такіх умовах працаваць вельмі складана. Там было шмат стратаў і пакуль няма чым хваліцца", - ахарактарызаваў ён вынікі свайго бізнесу ў Беларусі.
"Улічваючы бягучую сітуацыю ў Беларусі, ліквіднасць там цяпер блізкая да нуля. Рашэнне інвеставаць у Беларусь, я лічу, было няправільным. Гэтая краіна кардынальна адрозніваецца ад Літвы з пункту гледжання бізнес-асяроддзя, і ўмовы для інвесціравання там вельмі неспрыяльныя ", - дадаў Марцінкявічюс.
Бізнесовец збіраецца прадаць свой бізнес у Беларусі.
юл