Сведкаў па ягонай справе выклікаюць у суд на 15 верасня. Паседжанне адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля, паведамляе belsat.eu.
Праваабаронцу забралі 18 студзеня дарогаю ў офіс, адвезлі на допыт у Следчы камітэт, куды адвакат змог трапіць толькі бліжэй да вечара. Затым Судаленку змясцілі ў ізалятар, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА.
Пазней высветлілася, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Толькі ў траўні Судаленка даведаўся, у чым выяўлялася «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»: за арганізацыю пратэстаў палічылі тое, што ён прывёз дровы шматдзетнай сям’і, у якой бацьку пазней асудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама за пост на Facebook з прапановай сустрэць жыхарку Гомля з ізалятару часовага ўтрымання.
эж