Беларуская Служба

Затрыманыя супрацоўнікі БелаПАН не выйшлі на волю пасля 72 гадзін

22.08.2021 10:03
Да дырэктара і галоўнай рэдактаркі Ірыне Леўшынай быў дапушчаны адвакат. 
Ірына ЛеўшынаКрыніца: БелаПАН

Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар выдання Дзмітрый Наважылаў не былі адпушчаныя на свабоду пасля 72 гадзін з моманту затрымання. Фактычна яны застаюцца ў статусе падазраваных.

Да дырэктара і галоўнай рэдактаркі Ірыне Леўшынай быў дапушчаны адвакат. Паводле яго слоў, настрой у яе бадзёры, паведамляюць Naviny.by. З двума іншымі затрыманымі адвакаты яшчэ не сустрэліся.

18 жніўня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да супрацоўнікаў БелаПАН у межах крымінальнай справы па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Былі канфіскаваныя серверы БелаПАН, якія знаходзіліся ў Беларусі, цяпер іх сайт недаступны. Выданне працягвае працу дзякуючы часткі рэдакцыі, якая знаходзіцца за мяжой.

эж

«БелаПАН» працягне працу з-за мяжы

19.08.2021 08:33
Праца кампаніі ў Мінску паралізаваная, аднак частка рэдакцыі знаходзіцца ў бяспецы па-за межамі Беларусі