Беларуская Служба

22-гадовы палітвязень збег з «хіміі» і з'ехаў з Беларусі

22.08.2021 13:51
22-гадовы мінчук быў асуджаны на 3 гады «хіміі» па артыкуле за гвалт у дачыненні да міліцыянта.
Уладзіслаў Усцінhttps://t.me/viasna96/6786

Уладзіслаў Усцін збег з папраўчай установы і пакінуў межы Беларусі. Зараз ён знаходзіцца ў іншай краіне, паведамляе «Вясна».

21 сакавіка 2021 года Уладзіслава накіравалі адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 у Пружанскім раёне.

Крымінальная справа на Уладзіслава была заведзена па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Мінску, калі людзі выйшлі на стыхійную акцыю пратэста. У той дзень яго схапілі, кінулі ў аўтазак і там збівалі. Раніцай яго вызвалілі без пратакола, аднак 16 ліпеня затрымалі зноў і потым судзілі за штуршок супрацоўніка АМАПу.
яс