Беларуская Служба

На свабоду выйшаў палітвязень Віктар Царыкевіч

22.08.2021 14:31
Мужчыну абвінавачвалі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу за правядзенне серый «цынічных акцый» у верасні-кастрычніку.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Палітвязень Віктар Царыкевіч скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю, паведаміла Вясна

Віктар – жыхар Мастоў, асуджаны на год калоніі. Мужчыну абвінавачвалі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу за правядзенне серый «цынічных акцый» у верасні-кастрычніку: размалёўванне прыпынкаў у Мастоўскім раёне, нанясенні на дрэвах БЧБ-сцягоў, развешванні на іх пудзілаў у міліцэйскай форме і размяшчэнні таблічак у выглядзе рытуальных надмагілляў, а таксама труны з пудзілам у форме супрацоўніка міліцыі

Мужчыну чакалі жонка і трое дзяцей.

Віктар Царыкевіч падзякаваў усім, хто падтрымліваў ягоную сям’ю.

яс