Беларуская Служба

За бела-чырвона-белы сцяг затрымліваюць ужо ў Маскве

23.08.2021 07:12
Актывістаў вінавацяць у выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі на спартыўным мерапрыемстве
Ілюстрацыйны здымакhttps://flagmaster.com.ua/flag/belarusii-1.html

У Максве на стадыёне "Лужнікі" паліцыя затрымала двое заўзятараў падчас матчу па пляжным футболе «Беларусь – Швейцарыя» за тое, што яны вывесілі БЧБ-сцяг. Пра гэта паведамляе «ОВД-Инфо»,  якое атрымала інфармацыю ад аднаго з затрыманых.

Актывістаў вінавацяць у выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі на спартыўным мерапрыемстве (арт. 20.31 КаАП). Іх даставілі ў аддзел паліцыі.

Паведамляецца, што суд адбудзецца сёння, затрыманыя правялі ноч у пастарунку паліцыі.

яс