У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры запрашае паглядзець незвычайную імпрэзу Show in the woods фэнтэзі-фолк гурту Irdorath, запісаную ў лесе ў чэрвені 2020 году.
На пачатку жніўня музыкі і іх сябры былі затрыманыя на дні народзінаў фронтвумэн гурта Надзеі Калач. Некаторыя з іх ужо асуджаныя на 15 сутак, некаторыя былі аштрафаваныя на значныя сумы.
У дачыненні да шасці затрыманых распачалі крымінальныя справы. Удзельнікаў гурта абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак, паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.
Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
яc