Беларуская Служба

Сёння а 9.00 міжнародны пікет каля будынкаў прадстаўніцтва ці офіса МВФ

23.08.2021 06:01
Мэта - пазбавіць дыктатара $ 1 млрд ад МВФ.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Беларуска, якая зладзіла адзіночны пікет каля офіса МВФ у Вашынгтоне, запрашае сёння 23 жніўня на міжнародны флэшмоб.

Маша Забара – беларуска, якая жыве ў ЗША. Менавіта яна выйшла на адзіночны пікет каля будынка МВФ і Казначэйства ў Вашынгтоне, да якога далучыліся і іншыя прадстаўнікі дыяспары.

Што яна прапануе зрабіць?

Выйсці на пікет у 09:00 раніцы ў панядзелак, 23 жніўня, да будынка прадстаўніцтва ці офісу МВФ у вашай краіне. Прадстаўнікі і адрасы: https://rebrand.ly/yi7quwd.

Расказваць пра акцыі ў сацсетках з тэгам #NoGrantForDictator – нават адзіночны пікет можа паўплываць на рашэнне МВФ.

Як яшчэ можна дапамагчы?

1) Напісаць дырэктару-распарадчыка і выканаўчым дырэктарам МВФ: https://t.me/nau_belarus/1408.

2) Звярнуцца да амерыканскіх сенатараў у сацсестлах: https://t.me/nau_belarus/1390.

НАУ падтрымлівае флэшмоб Машы Забары і іншыя акцыі беларусаў па ўсім свеце, якія дапамагаюць пазбавіць дыктатара $ 1 млрд ад МВФ.

яс