Беларуская Служба

У Віцебску праваабаронцы выдалі «Шэрую кнігу – 2020»

20.12.2021 09:38
Хроніка парушэнняў правоў чалавека складаецца з 157 старонак.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

У кнізе расказваецца пра 185 выпадкаў парушэнняў уладамі правоў жыхароў Віцебскай вобласці са студзеня па снежань 2020 года. У выданні таксама можна пазнаёміцца з крымінальнымі справамі супраць актывістаў падчас пратэстаў, фактамі парушэнняў грамадскіх і палітычных правоў, выпадкамі ціску на журналістаў, фактамі парушэнняў выбарчага заканадаўства.

Задакументаваныя выпадкі парушэнняў, пры неабходнасці, можна выкарыстоўваць у якасці доказаў пераследу грамадзян з боку ўладаў.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск