43-гадовы палітвязень Дзмітрый Дудойць скончыў жыццё самагубствам – ён скокнуў з мосту і разбіўся.
Нагадаем, мужчына быў асуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. Ён правёў на «хіміі» адзін тыдзень.
Па матэрыялах абвінавачвання, Дзмітрый Дудойць яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на старонцы Вольгі Карач з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарактарызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова.
паводле ПЦ Вясна/нг