Беларуская Служба

Адама Мальдзіса пахавалі на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна

05.01.2022 18:53
Ëн быў выдатным знаўцам літаратуры ХІХ стагоддзя і жывым мостам між Беларуссю і беларусазнаўцамі ўсяго свету.
Адам Мальдзісфота: Радыё «Свабода»

Адама Мальдзіса пахавалі на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна. Ён нарадзіўся на Астравеччыне і ўсім сэрцам любіў гэты край.

Адам Мальдзіс – патрыярх беларускай гуманітарыстыкі. Ëн быў выдатным знаўцам літаратуры ХІХ стагоддзя і жывым мостам між Беларуссю і беларусазнаўцамі ўсяго свету. Яго інтэлектуальны бестселер – «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: нарысы быту і звычаяў».

Жонка спадара Мальдзіса і ягоны сын Алег памерлі раней за яго. Беларускую справу бацькі працягвае яго сын Яраслаў.

нг