Адама Мальдзіса пахавалі на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна. Ён нарадзіўся на Астравеччыне і ўсім сэрцам любіў гэты край.
Адам Мальдзіс – патрыярх беларускай гуманітарыстыкі. Ëн быў выдатным знаўцам літаратуры ХІХ стагоддзя і жывым мостам між Беларуссю і беларусазнаўцамі ўсяго свету. Яго інтэлектуальны бестселер – «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: нарысы быту і звычаяў».
Жонка спадара Мальдзіса і ягоны сын Алег памерлі раней за яго. Беларускую справу бацькі працягвае яго сын Яраслаў.
нг