Беларуская Служба

Міністр спорту патрабуе прыбраць тых, хто падпісваўся за альтэрнатыўных кандыдатаў

07.01.2022 15:49
Кавальчук даручыў дырэктарам азнаёміцца са спісамі работнікаў сваіх арганізацый і ўмоўна падзяліць іх на тры катэгорыі.
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр спорту Кавальчук патрабуе прыбраць са структуры Мінспорту тых, хто падпісваўся за альтэрнатыўных кандыдатаў перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Паводле інфармацыі «Трыбуны», у канцы 2021 года міністр спорту Сяргей Кавальчук сабраў у сябе ўсіх дырэктараў РЦАПаў і падпарадкаваных Мінспорту арганізацый. Тэмай збору стала ўзмацненне ідэалагічнай працы ў структурах. Незадоўга да гэтага ў Мінспорту з'явіліся спісы тых работнікаў арганізацый, хто падпісваўся за альтэрнатыўных кандыдатаў, – у іх былі не толькі трэнеры або спартсмены, але і прыбіральшчыкі, гардэробшчыкі і іншы рабочы персанал.

Кавальчук даручыў дырэктарам азнаёміцца са спісамі работнікаў сваіх арганізацый і ўмоўна падзяліць іх на тры катэгорыі:
1. Тыя, хто актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, выкладваў адпаведныя фатаграфіі і пасты ў сацсетках, выказваў свой пункт гледжання ў каментарах;
2. Тыя, хто падпісаўся за альтэрнатыўных кандыдатаў, на акцыях заўважаны не быў, але і з пахвалой сістэме не выступаў;
3. Тыя, хто ўжо зразумеў свае «памылкі» і адкрыта даў зразумець, што падтрымлівае дзейную ўладу.

Да рэферэндуму па Канстытуцыі, які намечаны на люты, Кавальчук распарадзіўся любымі спосабамі «зачысціць» усіх, хто трапіць у групы 1 і 2.

ав