Беларуская Служба

Караеў: Мігранты па-ранейшаму мараць трапіць у Еўрасаюз

07.01.2022 17:23
Уцекачы не маюць намеру здавольвацца жыццём у лагістычным цэнтры, яны па-ранейшаму імкнуцца ў ЕС.
- .
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйны здымакфота: Ludek, CC BY-SA 2.5, via Wikimedia Commons

Аб гэтым расказаў журналістам інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, які курыруе пытанні бяспекі і размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ.

«Па-ранейшаму вялікая колькасць з іх марыць трапіць у Еўрасаюз. Той, хто страціў надзею гэта зрабіць, згаджаецца вярнуцца на радзіму. Ёсць некаторыя людзі, якія ўжо гавораць: калі не Германія, то тады Беларусь», – адзначыў Юрый Караеў.

«Вялікая частка не хоча сыходзіць з павестак сусветных СМІ. Адсюль трэба разумець, што яны будуць нейкім чынам пра сябе нагадваць, – працягнуў ён. – Задавольвацца «жыццём у ТЛЦ назаўжды яны таксама не збіраюцца».

ав/grodnonews.by