Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку Андрэй Стрыжак: «Раберта Вальдэса Касануэва завяршыў эвакуацыю і знаходзіцца ў бяспецы ў Літве. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтай аперацыі. Здаецца, што гэта было дакладна паўсотні чалавек, якія зрабілі вельмі многае для яго свабоды. Цяпер Раберта нічога не пагражае і гэта будзе першая паўнавартасная спакойная ноч за доўгі час», – напісаў Стрыжак.
Раберта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў, працаваў, у яго трое дзяцей.
Мужчыну затрымалі на маршы 8 лістапада 2020 года і ў судзе Партызанскага раёна Мінска асудзілі на 15 дзён. Больш году ён правёў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. У снежні яго выслалі з Беларусі ў Расію.
ав/НН