Уначы 8 студзеня абрынулася пешаходная частка мосту праз вуліцу Няміга ў Мінску. Рух транспарту цалкам перакрыты.
Здарэнне адбылося глыбокай ноччу. Ратавальнікі МНС прыехалі на месца разбіраць завалы. Яны паведамляюць, што пацярпелых няма. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Аварыйны мост будуць цалкам дэмантаваць. Зараз адбываецца дэмантаж канструкцый, якія абваліліся, за тыдзень – разабраць увесь пуцеправод.
Працы па будаўніцтве новага мосту будуць весці кругласутачна, але яны зоймуць некалькі месяцаў. З-за абвалу моста ў цэнтры Мінска перакрыты рух грамадскага транспарту, распрацоўваецца альтэрнатыўная яго схема
Мост быў пабудаваны ў 1962 годзе. Апошні раз капітальны рамонт пуцеправода праводзілі ў 2017 годзе. Кошт яго тады склаў каля 3 мільёнаў рублёў.
nn/euroradio/svaboda/эж