Віцебскі дэмакрат Барыс Хамайда адзначае дзень нараджэння- 8 студзеня найстарэйшаму віцебскаму апазіцыянеру Барысу Хамайдзе спаўняецца 74 гады. У Віцебску цяжка знайсці чалавека, які не ведае спадара Барыса.
Ён прайшоў велізарны шлях: ад чыноўніка да дэмакратычнага актывіста. З 1997 года амаль кожны дзень Барыс Хамайда прыязджае ў цэнтр, да так званага «сіняга дому» і распаўсюджвае тут незалежную прэсу.
Барыс Хамайда лаўрэат прэміі Алеся Адамовіча за актыўную бескампрамісную палітычную дзейнасць па абароне дэмакратыі і правоў чалавека. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Святаслаў Бруйко, Віцебск