Беларуская Служба

У Маскве «замінавалі» амбасады Арменіі і Беларусі

09.01.2022 10:08
Зламыснікі патрабавалі вывесці войскі гэтых краінаў з Казахстана.
Беларускія інтэрвенты ў складзе АДКБ накіроўваюцца ў Казахстан Крыніца: PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS S

Расійскае агенцтва ТАСС паведамляе, што невядомыя зламыснікі заявілі аб пагрозе выбуху амбасадаў Арменіі і Беларусі ў Маскве, патрабуючы вывесці войскі з тэрыторыі Казахстана, перадае belsat.eu.

«Напярэдадні стала вядома, што на электронную пошту пасольстваў Арменіі і Беларусі прыйшоў ліст з пагрозамі выбуху. Невядомыя патрабавалі вывесці войскі краін з тэрыторыі Казахстана», – паведаміла ТАСС крыніца ў праваахоўных органах.

Паводле крыніцы, будынкі былі абследаваны, ніякіх выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў не знойдзена.

Беларускія дзяржаўныя медыі нічога пра «мініраванне» амбасады ў Маскве не паведамляюць. Таксама незразумела, ці праводзілася эвакуацыя амбасадаў.

эж

Святлана Ціханоўская пракаментавала ўвод беларускіх войскаў у Казахстан

06.01.2022 11:42
У склад замежнай інтэрвенцыі з Казахстан увайшлі вайскоўцы з РФ, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстану.

Расійскія інтэрвенты дапамаглі ўзяць пад кантроль аэрапорт Алматы

07.01.2022 12:33
Камандуе інтэрвенцыяй АДКБ у Казахстане генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў- удзельнік чачэнскіх войнаў, вайны ў былой Югаславіі, а таксама вайны супраць Украіны.

У Казахстане затрымана больш за 4400 пратэстуоўцаў 

08.01.2022 12:38
Затрыманы набліжаны да Назарбаева экс-старшыня КНБ Карым Масімаў «і іншыя асобы». Іх падазраюць у здрадзе дзяржаве.