10 студзеня абвешчанае прэзідэнтам Казахстана Касымам Жамартам Такаевым днём нацыянальнай жалобы. Паводле афіцыйных крыніцаў падчас закалотаў у краіне загінула некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў і сілавікоў.
8 студзеня ў Казахстане працягваюцца мірныя мітынгі пратэсту. З пачатку пратэстаў сілавікі затрымалі больш з 4400 чалавек.
Афіцыйныя СМІ паведамляюць, што гарадскія службы Алматы, а таксама частка крам «функцыянуюць у надзвычайным рэжыме». Карэспандэнты замежных СМІ паведамляюць, што на вуліцах былой казахскай сталіцы, дзе адбыліся баі, пуста, а на найважнейшых скрыжаваннях стаяць патрулі арміі і паліцы. Мясцовыя жыхары кажуць, што баяцца выходзіць на вуліцы:
-Гэта сапраўды жудасна. Мы не можам адчуваць сябе ў бяспецы. Дзяржава наогул нас не абараняе. На ўладу нельга разлічваць.
Тым часам «элбасы» Нурсултан Назарбаеў не паказваецца на публіцы ўжо больш за тыдзень. Хадзілі чуткі, што разам з сям'ёй ён уцёк з-за мяжу. 8 студзеня прэс-сакратар Назарбаева паведаміў, што той знаходзіцца ў сталіцы Казахстана. Пры гэтым самога «элбасы» людзям не паказалі.
Доступ да інтэрнэту застаецца абмежаваным. Гэта тлумачаць тым, што «тэрарыстычныя групоўкі карыстаюцца сродкамі сувязі для каардынацыі і планавання дзеянняў».
Адметна, што затрыманы экс-старшыня КНБ Карым Масімаў «і іншыя асобы». Іх падазраюць у здрадзе дзяржаве. Карым Масімаў на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў займаў ключавыя дзяржаўныя пасады пры Назарбаеве.
iar/orda.kz/эж