Беларуская Служба

Звольнілі дырэктарку музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч

09.01.2022 13:25
Ляшковіч узначаліла музей у 2007 годзе. 
Алена Ляшковіч фота: Наша Ніва

Дырэктарка літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч звольненая са сваёй пасады 5 студзеня, паведамляе Наша Ніва.

Алена Ляшковіч нарадзілася ў Вілейскім раёне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, працавала ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культпрасветработы, затым у Інстытуце праблем культуры.

Ляшковіч узначаліла музей у 2007 годзе. Пад яе кіраўніцтвам быў рэалізаваны шэраг цікавых праектаў, абноўленая экспазіцыя музею. У прыватнасці, да 130-годдзя з дня нараджэння Купалы з'явілася экспазіцыя «Шляхі».

Пры ёй у экспазіцыі музею зʼявіліся мультымедыйныя магчымасці: тэматычныя кліпы ў 3D-фармаце, віртуальныя экскурсіі па філіялах музею.

Пра прычыны звальнення нічога не паведамляецца. Раней імя Ляшковіч фігуравала ў пасквілі прапагандыста Андрэя Мукавозчыка.

ав

Штодзённа з Беларусі ў Польшчу па гуманітарных візах выязджаюць дзясяткі чалавек

08.01.2022 10:36
За апошнія суткі ў Польшчу ўехала 80 грамадзян Беларусі, якія з'яўляюцца апазіцыянерамі або былі рэпрэсаванымі.