Беларуская Служба

Беларускія вайскоўцы ахоўваюць у Казахстане вайсковы аэрадром

09.01.2022 17:22
Кантынгент складаецца «з міратворчай роты 103-й паветрана-дэсантнай брыгады».
Войска ў КазахстанеPAP/EPA

Беларускія вайскоўцы ахоўваюць у Казахстане вайсковы аэрадром, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі са спасылкай на намесніка камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі Сяргея Андрэева.

Андрэеў дадаў, што кантынгент складаецца «з міратворчай роты 103-й паветрана-дэсантнай брыгады».

Сілы АДКБ запрасіў у Казахстан 5 студзеня прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Кіраваць дзеяннямі сіл АДКБ у Казахстане паставілі камандзіра ПДВ Расіі генерал-палкоўніка Андрэя Сердзюкова, які браў удзел у акупацыі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе. Таксама быў удзельнікам Першай і Другой чачэнскіх войнаў, марш-кідка зводнага батальёну ПДВ на Прышціну і вайсковай аперацыі Расіі ў Сірыі.

Акрамя Беларусі сваіх вайскоўцаў у Казахстан накіравалі Расія, Кіргізстан, Арменія і Таджыкістан.

ав

Колькасць затрыманых у Казахстане перавысіла 5 тысяч

09.01.2022 10:22
У Казахстане прысутнічаюць войскі з Расіі, Арменіі, Беларусі, Таджыкістана і Кыргызстана.