Беларуская Служба

У Беларусі вынеслі першы прысуд за каментары ў сацсетках аб забітым супрацоўніку КДБ

10.01.2022 10:17
45-гадовы жыхар Магілёва атрымаў 2 гады калоніі за «публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Таксама мужчыну прыйдзецца заплаціць штраф 100 базавых велічынь (1250 долараў).

28 верасня ў Мінску падчас перастрэлкі ў кватэры загінулі супрацоўнік КДБ Федасюк і ІТ-спецыяліст Андрэй Зэльцэр. Пасля гэтага за каментары ў справе затрымалі каля 200 чалавек.

ТГ/ав