Беларуская Служба

На «хіміі» ў Мазыры масава хварэюць зняволеныя

11.01.2022 07:11
Адміністрацыя перашкаджае іх шпіталізацыі.
Аўдыё

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) №21 у Мазыры цяпер хварэюць адразу каля 20 асуджаных. Іх змясцілі ў асобны ізаляваны паверх. Некаторых зняволеных з высокай тэмпературай адмаўляюцца шпіталізаваць, а супрацоўнікі ПУАТ перашкаджаюць прыёму ў паліклініку. Акрамя гэтага, вядома, што начальнік ПУАТ Дзмітрый Дзіваноўскі асабіста тэлефанаваў у паліклініку, каб «хімікам» не падаўжалі бальнічных.

Таксама зняволеныя ПУАТ №21 распавядаюць пра жудасныя ўмовы ўтрымання, якія і сталі прычынай хваробы многіх зняволеных:

«Умовы ўтрымання ў ПУАТ — гэта павольнае забойства людзей. Будынак стары і вонкавыя працы не зробленыя. Усё прадзьмухваецца і цячэ, ад гэтага волкасць. На «адрамантаваным» пятым паверсе па раніцах па сценах цячэ вада і бачныя велізарныя мокрыя плямы ўздоўж столі. Тэмпература ў пакоях даходзіла да сямі градусаў. Эканоміць на атапленні адміністрацыя. Адразу пасля пераезду на новы паверх у людзей пачаўся ранішні кашаль з макроццем, які праходзіць да абеду. Пасля выходных кашаль цяжэй і даўжэй праходзіць».

Па інфармацыі «Вясны», у мазырскім ПУАТ №21 адбываюць пакаранне 14 палітвязняў.

яс