Беларуская Служба

У Мінску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых

07.03.2022 14:39
Суды праходзяць у выходны дзень, яны не анансаваліся.
Ілюстрацыйны здымакфота: ilikeyellow/shutterstock

У Мінску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых. Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабаронцаў, у панядзелак студэнтку аднаго з мінскіх універсітэтаў пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за налепку «Не вайне».

Дзяўчыну абвінавацілі ў «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі». У Цэнтральным судзе сталіцы яе судзіла Вікторыя Шабуня. Яна ж арыштавала на 15 сутак за «палітыку» маладога чалавека.

Суды праходзяць у выходны дзень, яны не анансаваліся.

У аўторак, 7 сакавіка, стала вядома пра затрыманне мінскай актывісткі Галіны Лагацкай. Яна распаўсюджвала лістоўкі «Не вайне».

вс