Беларуская Служба

«Катаванні сталі ў Беларусі звычайнай справай» — беларускія праваабаронцы падчас канферэнцыі АБСЕ

24.04.2023 18:20
     .
«Катаванні сталі ў Беларусі звычайнай справай». Беларускія праваабаронцы – на канферэнцыі АБСЕФота: NHC

У межах канферэнцыі АБСЕ «Катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека: Дадатковая нарада па чалавечаму вымярэнні ІІ» прайшоў івэнт «Беларусь. Сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і наступны даклад Маскоўскага механізма». На ім выступілі і беларускія праваабаронцы.

«Паводле інфармацыі "Вясны", За 2022 год больш за 6000 чалавек былі затрыманыя і рэпрэсаваныя ў розных формах. Гэта каля 15 чалавек штодня, і гэта значыць, што кожную гадзіну днём аднаго чалавека затрымліваюць».

38 дзяржаў-удзельніц АБСЕ 23 сакавіка 2023 года звярнуліся да Маскоўскага механізма АБСЕ для вывучэння «пагроз выканання палажэнняў чалавечага вымярэння, якія ствараюцца парушэннямі і злоўжываннямі ў сферы правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь».

Маскоўскі механізм дае магчымасць дзяржавам-удзельніцам АБСЕ накіроўваць місіі экспертаў для аказання дапамогі ў вырашэнні пэўнага пытання ці праблемы, якая адносіцца да чалавечага вымярэння АБСЕ. У апошні раз Маскоўскі механізм выкарыстоўваўся ў дачыненні да Беларусі ў верасні 2020 года, калі да яго звярнуліся 17 дзяржаў-удзельніц АБСЕ. Справаздача, падрыхтаваная ў выніку, сярод іншага, дапамагла пракласці шлях міжнародным механізмам прыцягнення да адказнасці, арыентаваных на Беларусь, уключаючы examination mission УВКПЧ ААН.

Цяпер, 24 красавіка 2023 года, пачалася канферэнцыя АБСЕ, дзе адзін з прэ-івэнтаў быў прысвечаны Беларусі.

вх