Міністэрства адукацыі Беларусі ўвяло ў навучальную праграму новы прадмет — вайсковую падрыхтоўку для 16-гадовых падлеткаў. На працягу дзесяці дзён вучні — хлопцы і дзяўчыны — будуць удзельнічаць у палявых вучэннях пад камандаваннем афіцэраў і іншых ваенных камандзіраў.
Паводле меркавання незалежных беларускіх экспертаў, гэтае рашэнне Міністэрства адукацыі з'яўляецца часткай палітыкі мілітарызацыі маладога пакалення беларусаў. Ужо некалькі гадоў у мясцовых школах працуюць так званыя «ваенна-патрыятычныя клубы», дзе дзяцей выхоўваюць у духу адзінства Беларусі і Расіі і вернасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У адпаведнасці з рашэннем міністэрства, праграма навучання пашыраецца на ўсіх падлеткаў. Пакуль што пратэстаў з боку бацькоў няма.
IAR/нг