Беларуская Служба

АПК: Павел Латушка ў Страсбургу працягвае дамагацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы

01.04.2026 17:31
Палітык падзякаваў Літве за ініцыяванне расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў МКС.
Уладзіслаў Кандратовіч і Павел Латушка https://t.me/CabinetBelarus

Намеснік кіраўнічкі Аб’яднанага пераходнага кабінета, дэлегат Каардынацыйнай рады Павел Латушка падчас размовы з міністрам унутраных спраў Літвы Уладзіславам Кандратовічам у межах 50-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы падзякаваў Літве за прынцыповую пазіцыю ў пытаннях прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за здзяйсненне злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, інфармуе Telegram-канал АПК.

Павел Латушка адзначыў, што менавіта дзякуючы прынцыповай пазіцыі Літвы Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда пачаў расследаванне беларускай сітуацыі ў сувязі са злачынствамі супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца Лукашэнкам і яго хаўруснікамі.

Падчас размовы палітык адзначыў, што на сваіх сустрэчах як прадстаўнік Кабінета і як дэлегат Каардынацыйнай рады пастаянна ставіць пытанне пра важнасць дадзенай працы і падкрэслівае лідарскую ролю Літвы ў гэтым працэсе, а таксама адвакатуе неабходнасць далучэння іншых дзяржаў да расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.

Падчас знаходжання ў Страсбургу Павел Латушка праводзіць кансультацыі з кіраўнікамі дыпмісій і ў сакратарыяце Рады Еўропы па кірунках, звязаных з прыцягненнем да адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага народа, агрэсіі супраць Украіны і ваеннымі злачынствамі, звязанымі з незаконным вывазам украінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь і далейшай іх індактрынацыяй у ідэях «рускага свету».

аз

Святлана Ціханоўская заклікала ЗША не ціснуць на Літву ў пытанні санкцый

30.03.2026 16:23
Паводле палітыка, санкцыі застаюцца важным інструментам уплыву, а прыярытэтам павінна быць не толькі вызваленне палітвязняў, але і будучыня ўсёй краіны.

Дарадца прэзідэнта Літвы: Дыялог з Беларуссю без папярэдніх умоў немагчымы

31.03.2026 13:44
Пры гэтым тэхнічныя кантакты паміж афіцыйным Мінскам і Вільняй захоўваюцца. Аднаўленне транзіту беларускіх угнаенняў, паводле Літвы, немагчымае з-за дзеяння санкцый ЕС.