Беларуская Служба

Польшча ўзмацнее бар'ер на мяжы з Беларуссю

13.04.2026 12:01
Дадатковы бар’ер павінен запаволіць спробы мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу і дасць польскім службам дадатковы час на рэакцыю.
-  ()
Польска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)strazgraniczna.pl

На польска-беларускай мяжы пачалося будаўніцтва спецыяльнага барʼера, які ўмацуе існуючы плот, паведаміла радыё «RMF FM».

Гаворка ідзе пра чатырохметровую агароджу ўздоўж тэхнічнай дарогі, зверху якой будзе ўсталяваны калючы дрот. Дадаткова, з боку лесу будзе ўзведзеная двухметровая агароджа, узмоцненая скруткамі дроту, якая прызначана для абароны дзікіх жывёл ад магчымых траўмаў.

— Будаўніцтва барʼера пачалося адначасова ў пяці месцах. Матэрыялы купіла Памежная служба, а работы на месцы выконваюць жаўнеры інжынерных войскаў, — паведаміў радыёстанцыі камандзір Падляшскага аддзялення Памежнай службы генерал Славамір Клекотка (Sławomir Klekotka). — Мы пачалі з найбольш праблемных месцаў, то бок месцаў патэнцыйных перасячэнняў мяжы асобамі, якія жадаюць нелегальна апынуцца на тэрыторыі нашай краіны, — дадаў камандзір.

Паводле яго, дадатковы бар’ер павінен запаволіць спробы мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу і дасць службам дадатковы час на рэакцыю.

— Тут будзе вельмі добрая магчымасць затрымаць гэтых асоб і канфіскаваць у іх інструменты, бо ўсё гэта будзе адбывацца ўжо выключна на польскім баку, – патлумаў генерал Клекотка.

Дадатковы барʼер будзе пабудаваны ўздоўж усяго 186-кіламетровага ўчастка мяжы на Падляшшы. Праект павінен быць завершаны да канца вясны.

аз

Больш за дзясятак шароў з кантрабандай заляцелі ў Польшчу

10.04.2026 12:21
Шары бачылі ў раёнах Элка, Гіжыцка, Барташыц і паблізу Алэцка. У Падляшскім ваяводстве адзін з шароў выявілі ў Семятычах і ў вёсцы Лопуша.