Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская заклікае галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду 

17.04.2026 11:57
Палітык заклікала выбарцаў уважліва вывучыць кандыдатаў і іх праграмы, падкрэсліўшы важнасць свядомага выбару для будучыні краіны.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/tsikhanouskaya

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду. У відэазвароце палітык падзякавала ўсім, хто працягвае падтрымліваць Беларусь і падкрэсліла, што змены пачынаюцца з асабістага ўдзелу.

Людзі, якія вырашылі балатавацца ў Каардынацыйную Раду, зрабілі свядомы выбар. Яны разумелі, з чым сутыкнуцца: ціск, пагрозы, рызыкі. І ўсё роўна яны выбралі балатавацца. І гэта выклікае шчырую павагу, — пераконвала палітык.

Святлана Ціханоўская заклікала выбарцаў уважліва вывучыць кандыдатаў і іх праграмы, падкрэсліўшы важнасць свядомага выбару для будучыні краіны.

Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання пройдуць з 11 па 17 траўня. У іх удзельнічаюць дзевяць блокаў і 174 кандыдаты.

эж