Беларуская Служба

Алесь Бяляцкі: «Пляцоўкі «Вясны» будуць працаваць і ў Вільні, і ў Варшаве»

22.04.2026 09:02
Вядомы беларускі праваабарончы цэнтр пашырае сваю геаграфічную прысутнасць.
Ілюстрацыйнае фотаПР "Вясна"/viasna96.org

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі пракаментаваў навіны аб пераездзе офісу арганізацыі ў Варшаву.

Ён удакладніў, што гаворка вялася не пра пераезд цэнтру, а пра пашырэнне геаграфічнай прысутнасці арганізацыі.

— Пасля фактычнай эвакуацыі, выезду з Беларусі актывістаў, сябраў праваабарончага цэнтру «Вясна» у розныя краіны, офіс арганізацыі актыўна працаваў у Вільні. Але прыйшоў час, калі мы таксама адчыняем офіс і ў Варшаве. Такім чынам, пляцоўкі «Вясны» будуць працаваць і ў Вільні, і ў Варшаве, — падкрэсліў Бяляцкі.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл