Беларуская Служба

Арменія застаецца рызыкоўнай краінай для беларусаў – Ціханоўская

06.05.2026 11:05
Святлана Ціханоўская наведала Арменію 4–5 траўня і прыняла ўдзел у 8-м саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці. 
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі армянскай экспертнай і грамадзянскай супольнасцt.me/tsikhanouskaya

Пра неабходнасць наладзіць практычнае супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасцю Беларусі і Арменіі заявіла Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прадстаўнікамі армянскіх НДА і мясцовымі экспертамі ў Ерэване 5 траўня, адзначае Позірк.

Паводле слоў дэмлідаркі, варта распрацаваць больш сумесных праектаў, каб больш беларусаў магло прыехаць сюды і павучыцца ў армян. Аднак для гэтага перш за ўсё трэба вырашыць пытанні бяспекі.

— Бо Арменія па-ранейшаму застаецца для нас рызыкоўнай краінай. Пакуль Арменія застаецца ў СНД, існуе рызыка экстрадыцыі, — падкрэсліла Ціханоўская.

Візіт Ціханоўскай у Арменію праходзіў 4–5 траўня. Яна прыняла ўдзел у 8-м саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, сустрэлася з кіраўніцтвам краіны, палітыкамі, грамадскімі актывістамі, дала інтэрв'ю мясцовым СМІ.

Мерапрыемства было арганізавана Фондам развіцця дэмакратыі ў Арменіі і Фондам Конрада Адэнаўэра.

яс

Святлана Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван

04.05.2026 11:23
— Нашая задача — трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі. І менавіта таму я сёння тут, — сказала яна.